Главная » 2017 » Декабрь » 13 » 530 асобнікаў літаратуры ў дар для Жухавіцкага дома-інтэрната
18:40
530 асобнікаў літаратуры ў дар для Жухавіцкага дома-інтэрната
     12 снежня напярэдадні Каляд і Новага года  у рамках абласной дабрачыннай акцыі «Падары кнігу» начальнік аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» І.М.Санчук і дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх ў чарговы раз наведалі пастаяльцаў Жухавіцкага дома-інтэрната для прэстарэлых і інвалідаў перадалі ў дар 530 асобнікаў літаратуры. 
     Абласная акцыя «Падары кнігу»  стартавала спачатку 2017 года. ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» далучыліся да абласной акцыі і на працягу бягучага года 4 разы наведалі дзяржаўную установу сацыяльнага абслугоўвання «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» і перадалі ў дар яе жыхарам больш за 1000 асобнікаў літаратуры. Гэта мастацкія творы  пра каханне, сучасныя дэтэктывы, фантастыка, класічныя творы і іншыя.




Просмотров: 120 | Добавил: Адміністратар