Главная » 2017 » Декабрь » 27 » 50 асобнікаў літаратуры атрымаў Сацыяльна – педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна
16:28
50 асобнікаў літаратуры атрымаў Сацыяльна – педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна
 26 снежня ў рамках абласной дабрачыннай акцыі «Падарыкнігу» начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» І.М.Санчук і дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх наведалі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна – педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна» і перадалі  ў дар 50 асобнікаў дзіцячай літаратуры з абменна – рэзервовага фонду ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка». У асноўным гэта казкі, фантастыка, прыгодніцкая і навукова – пазнавальная літаратура.





Просмотров: 154 | Добавил: Адміністратар