Главная » 2017 » Май » 12 » 12 мая ў раённай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Поклонимся великим тем годам”
12:29
12 мая ў раённай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Поклонимся великим тем годам”
12 мая ў чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшоў урок памяці "Поклонимся великим тем годам”, які быў прысвечаны 72 – гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Адкрыла вечар бібліятэкар аддзела абслугоўвання Валянціна Кошур, якая прачытала верш "Что случилось, скажи мне ветер”.

Вядучы – Лагута Міхаіл, расказаў прысутным, навучэнцам установы адукацыі "Карэліцкі дзяржаўны прафесійна будаўнічы ліцэй” аб тым, якія страты панёс народ Беларусі падчас ваенных дзеянняў. Пра нашага знакамітага земляка, генерала Мікалая Нагорнага расказала мясцовы краявед, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур. На мерапрыемстве прысутнічаў жыхар гарадскога пасёлка Карэлічы, малалетні вязень Глеб Крышань, які падзяліўся сваімі ўспамінамі.  Вершы ваенных гадоў чыталі Міхаіл Башко і Аляксандр Абадзінскі. На вечарыне быў паказаны дакументальны фільм "Святыни Беларуси: Хатынь”.










Просмотров: 187 | Добавил: Адміністратар