Главная » 2018 » Январь » 29 » Адбыўся паэтычны вечар прысвечаны 80 – годдзю з дня нараджэння Высоцкага
17:44
Адбыўся паэтычны вечар прысвечаны 80 – годдзю з дня нараджэння Высоцкага
26 студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбыўся паэтычны вечар пад назвай "Я живу, и значит – я люблю! ”, прысвечаны 80 – годдзю з дня нараджэння знакамітага акцёра, паэта і барда Уладзіміра Высоцкага. Вядучая мерапрыемства Тамара Кардаш пазнаёміла прысутных з біяграфіяй, асноўнымі этапамі творчасці і цікавымі фактамі з яго жыцця. На працягу святочнай вечарыны супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама мясцовыя прыхільнікі  творчасці Уладзіміра Высоцкага чыталі яго вершы і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Песні вялікага барда прагучалі ў выкананні вучняў і настаўнікаў ДУА "Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,  а таксама гасцей з горада Навагрудка. Суправаджалася мерапрыемства мультымедыйнай прэзентацыяй, прысвечанай жыццю і творчасці Уладзіміра Высоцкага. Дзейнічала выстава, якая ўключала паэтычныя зборнікі У.Высоцкага, а таксама фатаздымкі  і пласцінкі з песнямі.
























Просмотров: 207 | Добавил: Адміністратар