Главная » 2017 » Ноябрь » 13 » 10 лістапада прайшла канферэнцыя XII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні
14:04
10 лістапада прайшла канферэнцыя XII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні
ДУК "Карэліцкая раёная бібліятэка” сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 10 лістапада арганізавалі навукова – практычную канферэнцыю XIIКарэліцкія краязнаўчыя чытанні на тэму "Штодзённасць жыхароў Карэліцкага рэгіёна X-XX стагоддзя”. Краязнаўчыя чытанні падкрэсліваюць пільную ўвагу да невялікіх населенных пунктаў, іх гісторыі, якая не меньш значная, чым гісторыя ўсёй дзяржавы. Адна з мэтаў чытання – папулярызацыя навуковых ведаў, якія не павінны быць здабыткам вузкага кола навукоўцаў. 

У час мерапрыемства прагучалі даклады  навукоўцаў з Мінска,  Нясвіжа, Брэста, Міра а таксама з Карэліч. Вучаніца 10 класа сярэдняй школы №2 г.п.Карэлічы Сучко Юліана падрыхтавала выступленне на тэму "Карэліччына (1965 – 1970гг.) у лічбах і фактах: па матэрыялах мясцовай газеты "Полымя”. 

У рамках мерапрыемства ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі ўдзельнікаў раённага пленэра мастакоў "Шлях да майстэрства”, кніжнай выставай "Любы мой Карэліцкі край”,  выставай малюнкаў навучэнцаў Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама з  сувенірнай прадукцыяй аддзела рамесніцкай дзейнасці дзяржаўнай установы "Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” і экспазіцыяй  "Сялянскі быт пачатку XXстагоддзя” установы культуры "Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”. 






Просмотров: 171 | Добавил: Адміністратар