ВЫПІСКА З ПРАВІЛ

КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАМІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ КУЛЬТУРЫ "КАРЭЛІЦКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА”


3. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК


3.1. Права на карыстанне бібліятэкамі мае кожны грамадзянін незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці.

3.2. Права на абслугоўванне без чаргі ў бібліятэках маюць: ветэраны войнаў, інваліды І і ІІ груп, мнагадзетныя маці і пенсіянеры – былыя работнікі бібліятэкі.

3.3. Карыстальнікі бібліятэк маюць права:

3.3.1. Атрымліваць поўную інфармацыю аб бібліятэчных фондах, доступ да дакументаў і кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.

3.3.2. Прымаць удзел у канферэнцыях, імпрэзах, прэзентацыях і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі.

3.3.3. Карыстацца ўсімі відамі платных паслуг згодна з "Палажэннем аб платных паслугах бібліятэк ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка”.

3.3.4. Карыстацца даведачна-пошукавым апаратам бібліятэк.

3.3.5. Браць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэк:

- на абанеменце – дадому выдаецца не больш за пяць кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны ў час наведвання бібліятэкі 2 разы на 30 дзён. Тэрмін карыстання дакументамі павышанага попыту складае 10 дзён і не можа быць падоўжаны.

- у чытальных залах – за адзін раз выдаецца не больш за 5 экзэмпляраў кніг і 12 экзэмпляраў часопісаў.

- у сельскіх бібліятэках, дзе адсутнічаюць чытальныя залы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні на дом не выдаюцца.


Заўвага: асобы, якія пражываюць у Карэліцкім раёне без

прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя

без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі

у межах бібліятэк.


3.3.6. Карыстацца дакументамі з тэматычных выстаў і выстаў новых паступленняў.

3.3.7. Карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента (МБА), калі неабходныя кнігі ці іншыя дакументы ў фондзе бібліятэк адсутнічаюць.

3.3.8. Выкарыстоўваць у чытальных залах тэхнічныя прылады на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў (персанальны камп’ютэр, вылічальная машынка).

3.3.9. Звяртацца да адміністрацыі бібліятэк па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання чытачоў.

3.3.10. Абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеянні службовых асоб бібліятэк, якія абмяжоўваюць правы карыстальнікаў.

3.4. Дзеці і падлеткі маюць права на спецыялізаванае абслугоўванне ў раённай дзіцячай бібліятэцы.


4. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК


4.1. Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:


  • выконваць Правілы карыстання бібліятэкамі;

  • беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкамі тэрмін;

  • пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць пра гэта бібліятэкару, які зробіць адпаведныя паметкі на гэтых дакументах. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам;

  • прад’яўляць бібліятэкару пры выхадзе з бібліятэк паперы, сшыткі, сумкі для прагляду;

  • несці адказнасць за ўзятыя і пакінутыя без догляду дакументы бібліятэк;

  • строга выконваць інструкцыі пры рабоце на камп’ютэры;


4.2. Карыстальнікам забараняецца:


  • уносіць у бібліятэкі матэрыялы (кнігі, часопісы, газеты), якія не належаць бібліятэцы, а таксама аўдыё- і відэаапаратуру, музычныя інструменты;

  • выносіць без дазволу бібліятэкара за межы бібліятэкі дакументы, атрыманыя для карыстання ў чытальнай зале;

  • псаваць дакументы бібліятэк: выразаць ці вырываць старонкі, наносіць свае паметкі;

  • рабіць паметкі на каталожных картках, даставаць карткі з каталогаў і картатэк;

  • карыстацца ў чытальных залах сродкамі мабільнай сувязі (тэлефонамі, пэйджэрамі);

  • самавольна развешваць аб’явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях бібліятэк;

  • распіваць спіртныя напоі ў бібліятэках;

  • уваходзіць у бібліятэкі з жывёламі;

  • наведваць бібліятэкі ў нецвярозым стане;

  • нарушаць нормы грамадскіх паводзін, зневажаць супрацоўнікаў пры выкананні імі службовых абавязкаў, курыць у памяшканнях бібліятэк, парушаць цішыню ў чытальных залах.