На вечар памяці "Чернобыль. Экология. Жизнь. Будущее”, які адбыўся 26 красавіка ў раённай бібліятэцы запрошаны навучэнцы мясцовага ліцэя і школы. Згадваліся трагічныя падзеі, што адбыліся 32 гады назад на памежжы Беларусі і Украіны, чыталіся вершы, дэманстраваліся ўрыўкі відэафільма  пра красавіцкую трагедыю 1986 года. Таксама адбылося знаёмства з матэрыяламі кніжнай выставы "Рэха Чарнобыля”.




Круглы стол на тэму «Венец счастья:  семья и дети» адбыўся ў Карэліцкай раённай бібліятэцы 15 сакавіка (у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі).

У мерапыемстве прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па спавах моладзі І.М.Санчук.  Вядучая мерапрыемства – дырэктар ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Л.К.Арцюх.

Аб сямейных узаемаадносінах, аб прычынах разводу, хто кіраўнік сям'і, якія абавязацельствы мужа і жонкі ў свеце Святога Пісання паведаміў настаяцель храма Святой Вялікамучаніцы Варвары, іерэй Алексій Шышкір.

З чым звязаная папулярнасць так званых грамадзянскіх шлюбаў? Як ставіцца царква да такога шлюбу расказаў клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла айцец Георгій Шаўчэнка.

Асаблівую ўвагу айцец Георгій звярнуў на тое, як пакутуюць дзеці ад безадказных учынкаў сваіх бацькоў, і заклікаў моладзь ніколі не станавіцца прычынай дзіцячых пакут.

Кожны жадаючы меў магчымасць задаць дыскусійныя пытанні. 

На мерапрыемстве прысутнічалі  вучні старэйшых класаў і  навучэнцы мясцовага будаўнічага ліцэя, якія  мелі магчымасць задаць дыскусійныя пытанні.





Ва ўрачыстым мерапрыемстве адкрыцця дзіцячага гульнявога пакоя прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама І. М. Санчук, начальнік Карэліцкага РАНС, дэпутат раённага Савета дэпутатаў В. К. Рыбак, дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Л. К. Арцюх і клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла г. п. Карэлічы, святар Георгій Шаўчэнка, а таксама шматлікія госці.






З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ў чытальнай зале ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» сабраліся вучні мясцовых школ, актыўныя чытачы бібліятэкі, работнікі культуры. Ладзілася кніжная выстава «Гімн роднай мове», якая складаецца з раздзелаў: «Ад прадзедаў спакон вякоў…», «Развіццё беларускай мовы», «Нашы любімыя беларускія творы».

Адкрылася сустрэча відэаролікам пра Сінявокую Беларусь і гучаннем знаёмых радкоў «Мой родны кут, як ты мне мілы…».

Бібліятэкар Валянціна Кошур, вядучы гаворку пра шлях развіцця роднай мовы, заклікала яе вывучаць, пашыраць, распрацоўваць, бо матчына мова — найвялікшы скарб.

Пра прыгажосць роднай мовы, уклад беларускіх пісьменнікаў у яе развіццё, адносіны да народнага скарбу гаварыла ў сваёй прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук. «Калі мы будзем берагчы мову, то мы будзем берагчы спачыну», — сказала прамоўца.

Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Святлана Кошур заклікала прысутных авалодваць роднай мовай. Па яе меркаванні, трэба пачынаць з самага маленства, а таксама саміх сябе. Прачытаўшы верш пра родную мову Л.Геніюш, запрасіла прысутных напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. «Акрамя таго, гэты тэкст павінен вам спадабацца і закрануць вас», — сказала Святлана Андрэеўна. Урывак П.Сабіна «Плач вады» тычыўся мясцовых краявідаў, вазера Свіцязь і жвавенькай рачулкі Сваротва, якая адзіная выцякае з шыкоўнага возера. Сапраўды – родная мова чыстая, светлая, мілагучная, і трэба яе берагчы і шанаваць.





17 лютага  адбылося масленічнае свята ў г.п.Карэлічы. І як заўжды ўдзел прымалі бібліятэкары раённай бібліятэкі. Арганізавалі святочны стол з чаем, блінамі, дамашнім печывам. Дзіцячая бібліятэка ладзіла для сваіх маленькіх наведвальнікаў гульнёвую праграму і продаж сувенірнай прадукцыі. «Цыганкі» запрашалі на свята, гадалі жыхарам пасёлка  і жадалі дабрабыту і моцнага  здароўя.     




   


         26 студзеня ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбыўся паэтычны вечар пад назвай "Я живу, и значит – я люблю! ”, прысвечаны 80 – годдзю з дня нараджэння знакамітага акцёра, паэта і барда Уладзіміра Высоцкага.

Вядучая мерапрыемства Тамара Кардаш пазнаёміла прысутных з біяграфіяй, асноўнымі этапамі творчасці і цікавымі фактамі з яго жыцця. На працягу святочнай вечарыны супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама мясцовыя прыхільнікі  творчасці Уладзіміра Высоцкага чыталі яго вершы і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Песні вялікага барда прагучалі ў выкананні вучняў і настаўнікаў ДУА "Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,  а таксама гасцей з горада Навагрудка. Суправаджалася мерапрыемства мультымедыйнай прэзентацыяй, прысвечанай жыццю і творчасці Уладзіміра Высоцкага. Дзейнічала выстава, якая ўключала паэтычныя зборнікі У.Высоцкага, а таксама фатаздымкі  і пласцінкі з песнямі.





Калядны ранішнік з удзелам наведвальнікаў Нядзельнай школы адбыўся 14 студзеня  ў раённай бібліятэцы. У выкананні дзяцей прагучалі вершы, песні, інсцэніраваліся біблейскія сюжэты, прысвечаныя любімаму святу – Ражджаству Хрыстову.