САКАВІК

Інфармацыйная гадзіна  "Асноўны закон краіны” адбудзецца ў Мірскай ГПБ, дзе абмяркуюцца пытанні аб ролі і значэнні Канстытуцыі ў жыцці беларускага грамадства. Таксама да Дня Канстытуцыі РБ плануюцца: агляд-дыскусія "Кніга на арбіце закона” (Баранавіцкая СБ), юрыдычная гадзіна "Канстытуцыя – галоўны закон краіны” (Карэліцкая РБ), прававая гадзіна  "На рубяжы закона” (Лукская СБ), мультымедыйны ўрок"Все вправе знать о праве” (Жухавіцкая СБ) і інш.





КРАСАВІК

У красавіку Карэліцкая дзіцячая бібліятэка запросіць школьнікаў на экалагічную гадзіну "Чорная боль Беларусі”. Разам з супрацоўнікамі бібліятэкі дзеці вернуцца да тых падзей, якія адбыліся ў далёкім 1986, успомняць гістарычныя ўчынкі выратавальнікаў, наступствы радыяцыйнана забруджання тэрыторыі. Адбудзецца знаёмства з літаратурнымі творамі, прысвечанымі чарнобыльскім падзеям.





МАЙ

Урок гістарычнай памяці  "Гэта быў час, які нельга забыць” (да Дня Перамогі) адбудзецца ў Баранавіцкай сельскай бібліятэцы.





ЧЭРВЕНЬ

Гульнёвая праграма "Мир вокруг большой и разный” (да Міжнароднага дня абароны дзяцей) плануецца 1 чэрвеня ў Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы.





ЛІПЕНЬ

З нагоды юбілейнай даты (135 – годя з дня нараджэння ) «Песняроў  роднай Беларусі) – Янкі Купалы і Я Коласа – ва ўсіх бібліятэках раёна запланаваны літаратурныя імпрэзы на працягу ўсяго года. Яны адлюстроўваюць «Старонкі жыцця і творчасці», знаёмяць са «Садчынай» пісьменнікаў, якіх называюць «Нацыянальным гонарам Беларусі».




Шырока адзначыцца бібліятэкамі юбілейная дата з дня нараджэння (100 гадоў) пісьменніка, лёс якога менавіта звязаны з Карэліцкай зямлёй – Янкі Брыля. У раённай бібліятэцы адбудзецца  літаратурны вечар "Насустрач любові людской”, дзе ўдзел прымуць вучні, настаўнікі, мясцовыя пісьменнікі, якія ведалі асабіста Янку Брыля,  жыхары пасёлка. У гонар гасцей прагучаць музычныя нумары.




Літаратурнае падарожжа "Без чалавечнасці не будзе вечнасці” (да 100- годдзя П. Панчанкі) адбудзецца ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы. Імпрэза прадугледжвае знаёмства з творчым шляхам паэта, чытанне літаратурных вершаў пісьменніка і бібліяграфічны агляд.





ЖНІВЕНЬ

На маладзежную канферэнцыю «Безмятежная слава Францыска Скарыны» (з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання) запросіць сваіх чытачоў Карэліцкая  раённая бібліятэка. Вучні 10 – 11 класаў з дапамогай прэзентацыі раскажуць пра знакамітых асоб у гісторыі беларускай культуры (Ф.Скарына, С.Будны, Е.Полацкая) і іх спадзвіжнікаў, без чыіх імён немагчыма ў поўнай меры ўявіць развіццё беларускай спадчыны. Прагучыць слова пра пісьменнікаў-юбіляраў 2017 года: Я.Купалу, Я.Коласа, М.Танка.





ВЕРАСЕНЬ

Паэтычная гасцёўня "Над белаю пустыняю аблок” (да 105 – годдзя з дня нараджэння М.Танка)  плануецца ў Красненскай  сельскай бібліятэцы. Аповед пра яго жыццё і дзейнасць дапоўніцца цудоўнымі вершамі пра прыгажосць роднага краю, пра мінулае і сучаснасць. Да юбілею паэта бібліятэкар парэкамендуе кнігі з літаратурнай выставы.





КАСТРЫЧНІК

Карэліцкая раёная бібліятэка сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў  лістападзе арганізуюць  ХII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні "Штодзённасць жыхароў Карэліцкага раёна X-XX стагоддзяў” .





СНЕЖАНЬ

Актуальны дыялог «СПИД: есть проблемы – решаем вместе» (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам) ладзіцца 1 снежня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы.